Паводле звестак мясцовай паліцыі, 23-гадовы малады чалавек ужо знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку за злачынствы сэксуальнага характару на радзіме.

Беларускія праваахоўныя органы шукаюць хлопца са снежня мінулага года. Яго падазраюць у спакушэнні дзяўчыны, якой яшчэ не споўнілася 16 гадоў.

Выданне «Фонтанка» піша, што малады чалавек рана раніцай 2 чэрвеня прыцягнуў на сябе ўвагу паліцыі на станцыі метро «Ламаносаўскім» у Пецярбургу. Хлопца затрымалі, а інфармацыю пра яго перадалі праваахоўным органам Гродзенскай вобласці.

Партал konkretno.ru таксама паведамляе, што ў той самы дзень, але ўжо каля 11-й гадзіне на станцыі «Піянерская» ў Санкт-Пецярбургу паліцыя затрымала 43-гадовага беларуса, якога ад жніўня 2016 года шукала міліцыя Гомеля за ўхіленне ад выплаты аліментаў.

У гэтыя выходныя паліцыя Санкт-Пецярбурга пераведзена на ўзмоцнены рэжым нясення службы з-за правядзення Міжнароднага эканамічнага форуму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру