Расійскі спявак Алекса Маліноўскі і тэлевядучая, былая зорка скандальнага шоу «Дом-2» Алёна Ваданаева ляцелі маршрутам Масква — Мінск — Кіеў на здымкі кліпа.

Фота Super.ru

З сабой у Маліноўскага былі $30 тысяч гатоўкай, якія ён вёз у Кіеў, каб заплаціць рэжысёру. Расійскія артысты пайшлі не па чырвоным канале, дзе мусілі задэклараваць грошы, а па зялёным. Супрацоўнікі мытні выпадкова вычапілі іх з плыні пасажыраў і запыталіся, ці няма чагосьці забароненага.

«Калі ў нас спыталі, колькі мы вязем грошай, мы адказалі шчыра, бо нічога не хавалі. Супрацоўнікі мытні вельмі непрафесійна сябе паводзілі, зладзілі цырк са здзекам, адмаўляліся запрасіць консула. Па іх віне мы прапусцілі самалёт, нас пратрымалі 11 гадзін, і, натуральна, ніхто не збіраецца аплачваць нашы квіткі бізнес-класа і VIP-праходкі у Барыспаль», — расказвала абураная Ваданаева.

Алена Ваданаева.

Узяўшы з расійскіх артыстаў тлумачальную, іх адпусцілі ў Кіеў. А вось грошы засталіся на мытні. У аўторак у судзе будзе вырашаны лёс сканфіскаваных $30 тысяч і 55 000 расійскіх рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру