Рэжысёр Эмір Кустурыца пацярпеў у ДТЗ на трасе, якая вядзе са сталіцы Сербіі ў горад Чачак, размешчаны за 140 км ад Белграда. Пра гэта паведамляе сэрбская версія швейцарскага таблоіда Blic.

Паводле яго інфармацыі, аўтамабіль маркі Mercedes, у якім знаходзіўся рэжысёр, вылецеў з дарогі. Кустурыцу, а таксама кіроўцу машыны была аказана першая медыцынская дапамога, пасля чаго абодва былі шпіталізаваныя.

Эмір Кустурыца - сербскі кінарэжысёр, працы якога адзначаны «Залатой пальмавай галіной» Канскага кінафестывалю, «Сярэбраным мядзведзем» фэсту ў Берліне, «Сярэбраным ільвом» Венецыянскага кінаагляду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру