Ідэйны натхняльнік незвычайнага праекта — мастак Базіната. Ён сабраў 10 творцаў, кожны з якіх выставіў па адной карціне.

«Смеццевая галерэя — праект, які стварае ўмовы для ўзаемадзеяння 10 сучасных беларускіх мастакоў з гарадской прасторай і людзьмі, што жывуць у ёй. Кожны з гэтых мастакоў стварае сваю асаблівую мову расповеду пра рэальнасць», — гаворыцца ў афішы.

Журналісты «Рэгіянальнай газеты» ў ноч пасля адкрыцця праекта назіралі за тым, як адрэагуе горад на вулічнае мастацтва. А палове на дзясятую забралі першыя некалькі карцін. Бліжэй да апоўначы заставаліся вісець усяго пяць карцін. 

Базіната добра вядомы мінчукам па яго працах, створаных адмыслова для фестывалю «Vulica Brasil» на сценах будынкаў Кастрычніцкай. Маладзечна — родны горад мастака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?