«Згода» («Согласие») мэра Рыгі Ніла Ушакова набрала 50,85% на муніцыпальных выбарах, што прайшлі ў Латвіі 3 чэрвеня.

А вось у Даўгапілсе — другім па велічыні горадзе Латвіі з самай высокай прапорцыяй рускамоўнага насельніцтва — апынулася другой. Больш за ўсіх галасоў набрала Латгальская партыя, піша Бі-бі-сі.

А вось Святлана Лонская - кандыдат у дэпутаты Даўгаўпілса ад партыі «Ад сэрца Латвіі» — у думу не прайшла.

Перадвыбарчы ролік «Светкі-кандыдата» набраў 420 тыс. праглядаў на YouTube за два тыдні - прычым усё насельніцтва Латвіі складае 1,9 мільёнаў чалавек. Аднак партыя Святланы Лонскай не пераадолела пяціпрацэнтны бар'ер.

Сама Святлана апынулася лідарам спісу па «мінусах», іх яна набрала 235 — менавіта такая колькасць выбаршчыкаў выкраслілі Святлану Лонскую з перадвыбарчага спісу партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0