Дэпутатка Дзярждумы Расіі Наталля Паклонская — тая самая пракурорка «Крымскай вясны» — ў некалькіх інтэрв'ю казала, што ў яе ёсць муж. Яго імя яна не называла. «Ён мой былы калега. Не магу сказаць, кім працуе цяпер», — распавядала Паклонская ў снежні 2016 года.

Вясной 2017 высвятлілася, што ў дэкларацыі Паклонскай няма дадзеных пра яе мужа. У чым прычына?

«Сапраўды, я казала раней у прэсе, што ў мяне выдатная сям'я: ёсць муж, дзіця… І калі я гэта казала, у мяне былі адносіны з мужчынам, з якім мы мелі намер іх аформіць. Але, на жаль, так ужо склалася, што мы рассталіся», — патлумачыла дэпутатка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?