Гэтая «істэрыя», па словах прадстаўніка МЗС Расіі, «выклікае ў нас толькі шкадаванне». У ведамстве заявілі, што яны «звярнулі ўвагу» на «паток дэзынфармацыі і заезджаных прапагандысцкіх клішэ ў адрас Расіі з афіцыйнай Падгорыцы». Пры гэтым у МЗС Расіі не ўдакладнілі, якія канкрэтна заявы маюць на ўвазе.

«У палітыцы, як і ў фізіцы, усялякае дзеянне спараджае супрацьдзеянне», — гаворыцца ў паведамленні. У МЗС Расіі адзначылі, што адказнасць за пагаршэнне адносін паміж дзвюма краінамі нясе Чарнагорыя.

МЗС Чарнагорыі 29 мая абвінаваціў Расію ва ўмяшанні ў палітыку краіны, у тым ліку ў пытанні ўступлення ў НАТА. «Расія адкрыта ўмешваецца ў нашы ўнутраныя палітычныя пытанні, чаго мы, вядома, не ўхваляем», — сказаў міністр замежных спраў Чарнагорыі Серджан Дармановіч, паведамляла тэлерадыёкампанія RTGG. Дармановіч адзначыў, што расійская выведка «адкрыта» падтрымлівае чарнагорскую апазіцыю, якая выступае супраць уступлення краіны ў НАТА.

У адказ на гэта МЗС Расіі рэкамендаваў расіянам «двойчы падумаць», перш чым ехаць у Чарнагорыю. Па словах прадстаўніка ведамства Марыі Захаравай, такая рэкамендацыя зроблена ў сувязі з «нагнятаннем антырасійскай істэрыі», якая разгортваецца «на фоне агульнага рэгрэсу двухбаковых адносінаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?