Лонданская паліцыя ў панядзелак, 5 чэрвеня, апублікавала імёны і здымкі дваіх з траіх меркаваных злачынцаў, якія здзейснілі тэракт у ноч на 4 чэрвеня.

Фота twitter.com/metpoliceuk

Фота twitter.com/metpoliceuk

Афіцыйная працэдура апазнання целаў яшчэ не праведзена, аднак паліцыя зыходзіць з таго, што нападнікамі былі Хурам Шазад Бат, 27-гадовы падданы Вялікабрытаніі, які нарадзіўся ў Пакістане, а таксама Рашыд Рэдуан, 30-гадовы грамадзянін Марока або Лівіі, які таксама насіў прозвішча Эльхдар. Абодва жылі ў раёне Баркінг ва ўсходняй частцы Лондана. Асоба трэцяга нападніка пакуль не ўстаноўлена.

Брытанскія СМІ таксама паведамляюць дэталі пра меркаваных злачынцаў. Выхадзец з Пакістана быў жанаты і меў дзяцей. Жонку грамадзяніна Марока затрымалі падчас антытэрарыстычных рэйдаў, піша медыякампанія ВВС.

Адзін з тэрарыстаў нібыта пэўны час жыў у Ірландыі. Пасля таго, як ён быў забіты, у кішэні ў яго знайшлі дазвол на знаходжанне ў гэтай краіне, паведаміла інфармацыйнае агенцтва AP са спасылкай на крыніцы, блізкія да следства. Паводле непацверджаных звестак, мужчына пражываў у Дубліне і быў жанаты з грамадзянкай Шатландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?