Любыя спробы паступіць у ВНУ праз чорны ход павінны быць спынены. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко на пасяджэнні дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БелТА.

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко ўзначальвае дзяржаўную камісію, паўнамоцтвы якой зацверджаны ўказам №156. «Не сакрэт, што сярод абітурыентаў і іх бацькоў, на жаль, ёсць тыя, хто спрабуе абысці закон і рабіць гэта не без дапамогі членаў прыёмных камісій. Наша агульная задача — не даць ніякіх шанцаў ахвотным патрапіць у ВНУ з чорнага ходу», — падкрэсліў старшыня дзяржкамісіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна