«Яндэкс.Музыка» склала тэкст песні з найбольш ужывальных у поп-музыцы слоў. Засталося яе толькі праспяваць.

У кампаніі прааналізавалі тысячу папулярных песень у сэрвісе і склалі свой рэйтынг артыстаў з найбольш «банальнымі» тэкстамі. У разлік бралася, наколькі часта ў тэкстах песень выкарыстоўваецца тое ж слова, што і ў песнях іншых выканаўцаў.

Топ выглядае так: «Серебро», «Время і стекло», Сяргей Лазараў, «Тату», Андрэй Губін, «А-Десс», Emin, «Фіксікі», ВІА «Гра» і Дан Балан. Далей — спіс слоў, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў песнях: цяпер сэрца толькі жыццё проста любоў больш дзень калі ведаю калі вока сябе цябе быць будзе было быць зноў трэба тваім табой маім мной як так.

«Яндэкс.Музыка» паспрабавала ўявіць, як гучала б песня, складзеная толькі з гэтых слоў. Выйшла вельмі падобна на ўсе песні пра каханне:

Маё жыццё
Да цябе было без кахання
Дзе быў ты — не ведаў я, і
Проста ні-ні
Усе гэтыя дні.
Але цяпер
Толькі мая ты, твае вочы,
Тваё сэрца. Я толькі за,
Калі мы з табой гэта,
Га?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?