«Свет, што абараняе сёння дэмакратыю, цалкам выразна разумее, што асноўныя пагрозы трансатлантычнай бяспекі назапашваюцца менавіта ў нашым рэгіёне: мілітарызацыя Калінінградскай вобласці, вучэнні «Захад», якія носяць агрэсіўна-наступальны характар, і Беларуская АЭС у Астраўцы, якая стала геапалітычнай зброяй, — заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце падчас свайго гадавога даклада ў Сейме Літвы.

Яна таксама адзначыла, што ў гэтым годзе Літва атрымала «гістарычную падтрымку» саюзнікаў НАТА, калі быў дыслакаванымі батальён, у які ўваходзяць вайскоўцы сямі дзяржаў, уключаючы ЗША.

Пры гэтым яна дадала, што нягледзячы на існуючыя гарантыі неабходна імкнуцца да паскарэння прыняцця рашэнняў у НАТА, фарміраванню яшчэ больш цвёрдых абарончых планаў, агульнай сістэмы СПА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?