Курдскія атрады самаабароны ўварваліся ў заходнія раёны сталіцы Ісламскай дзяржавы, горад Раку, і занялі разваліны палаца Гаруна аль-Рашыда — сярэднявечнага валадара, згаданага ў цыкле казках «Тысяча і адна ноч».

Як паведамляе выданне Anha, курдскім атрадам удалося заняць размешчаны на захад ад горада пагорак Геракла, які баявікі Ісламскай дзяржавы выкарыстоўвалі ў якасці сваёй базы.

Палац Гаруна аль-Рашыда быў пабудаваны на месцы старажытнарымскай крэпасці і лічыўся адной з мясцовых славутасцяў. Пагорак Геракла традыцыйна лічыцца заходняй брамай у Раку.

Курдскае агенцтва АРА таксама паведаміла аб поўным заняцці раёна аль-Машлаб ва ўсходняй частцы Ракі. Такім чынам, наступ на пазіцыі баевікоў ІД у горадзе вядзецца з двух кірункаў.

Сілы Башара Асада знаходзяцца прыкладна за 80 кіламетраў ад горада Рака.

Курдскія атрады, што прынялі на сябе галоўны цяжар вайны з Ісламскай дзяржавай, атрымліваюць зброю ад ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?