Пракуратура Нью-Ёрка выставіла абвінавачанні ўдзельнікам злачыннай групоўкі, якой кіравалі «зладзеі ў законе» Раждэн Шулая і Зураб Джанашвілі.

Паводле амерыканскіх СМІ, групу 33 арыштаваных удзельнікаў «расійскай мафіі» падазраюць у разнастайных злачынствах, уключна з гандлем наркотыкамі і падрыхтоўкай заказнога забойства.

Паводле следчых, гэтая «буйная злачынная групоўка ад Брайтан-Біч да Лас-Вегаса» займалася подкупам, азартнымі гульнямі, рыхтавала заказное забойства, выкрадала персанальныя дадзеныя, здзяйсняла махлярствы з крэдытнымі картамі, займалася незаконным абаротам агнястрэльнай зброі і наркотыкаў. Злачынцам пагражаюць працяглыя турэмныя тэрміны.

Большасць удзельнікаў групоўкі нарадзіліся ў СССР. Многія з іх падтрымлівалі сувязі з Грузіяй, Украінай і Расіяй. Яны рэгулярна прыязджалі ў гэтыя краіны постсавецкай прасторы і перадавалі звязаным з групоўкай асобам грошы, атрыманыя злачынным шляхам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?