Актывіст Маладога Фронту Сяргей Пальчэўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што крымінальная справа ў дачыненні да яго была спыненая.

«У мяне тут прыемная навіна. Сёння на пошту прыйшоў ліст ад КДБ. Пішуць, што ў дачыненні да мяне спынены крымінальны пераслед па артыкуле 293 ч. 3 за адсутнасцю складу злачынства. Дзякуй усім за падтрымку. Спадзяюся, неўзабаве ўсе вязні па «справе патрыётаў» будуць на волі. Жыве Беларусь!», — напісаў Пальчэўскі.

Сяргей Пальчэўскі — актывіст Маладога фронту, удзельнік шматлікіх акцый пратэсту і абароны Курапатаў. Ён быў затрыманы 22 сакавіка, сядзеў у СІЗА на «Валадарцы», яму выставілі абвінавачванне ў падрыхтоўцы масавых закалотаў.

Пальчэўскі выйшаў на волю 15 красавіка і прызнаўся, што падпісаў дамову аб супрацы з КДБ пад псеўданімам «Артур».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?