У фільме Олівера Стоўна «Інтэрв'ю з Пуціным», які будзе паказаны ў ЗША 12-15 чэрвеня, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін згадвае сваіх унукаў. Пра гэта паведамляе Медуза  са спасылкай на тэлеканал CNN, журналісты якога паглядзелі першыя дзве серыі.

Размову пра ўнукаў у фільме заводзіць Стоўн, пытаючыся: «Вы любіце сваіх унукаў?» Пуцін адказвае сцвярджальна, але адзначае, што ў яго ёсць не так шмат часу на тое, каб гуляць з імі.

Ці ёсць у фільме нейкія падрабязнасці пра ўнукаў прэзідэнта Расіі, CNN не ўдакладняе.

Прэм'ера «Інтэрв'ю з Пуціным» на канале Showtime адбудзецца 12-15 чэрвеня. У Расіі фільм пакажа Першы канал 19-22 чэрвеня.

Ва Уладзіміра Пуціна і яго былой жонкі Людмілы Пуцінай ёсць дзве дачкі, Марыя і Кацярына. Афіцыйна пра іх жыццё нічога невядома. Паводле даных СМІ, Марыя займаецца навукай; яна замужам за галандскім бізнэсменам Ёрытам Ёстам Фаасэнам (і носіць яго прозвішча), у іх ёсць дачка.

Кацярына, па інфармацыі журналістаў, выкарыстоўвае прозвішча Ціханава і ўзначальвае фонд «Інапрактыка», які займаецца праектам навуковай даліны МДУ. Яна замужам за мільярдэрам Кірылам Шамалавым, ці ёсць у іх дзеці — невядома.

Пуцін, як правіла, адмаўляецца адказваць на пытанні аб сваёй сям'і. У прыватнасці, ён не пацвердзіў і не абверг, ці даводзіцца яму дачкой Кацярына Ціханава. Афіцыйных паведамленняў аб тым, ці ёсць у яго ўнукі, таксама не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?