«Востраў Гран-Канарыя, які ўваходзіць у архіпелаг Канарскіх выспаў, не такі маленькі, як мне ўяўлялася па картах. Яго плошча амаль у пяць разоў большая за плошчу Мінска, і крыху больш за плошчу Смалявіцкага раёна», — дзеліцца ў фэйсбуку першымі ўражаннямі ад вострава аўтар «Нашай Нівы» Ягор Лебядок. 

Дарога ў горы, заходняе ўзбярэжжа выспы каля Агаэтэ.

Дарога ў горы, заходняе ўзбярэжжа выспы каля Агаэтэ.

Берагавая лінія — 236 км, з іх 60 км — гэта пляжы (усяго 128 пляжаў, праўда, не ўсе яны пясчаныя і вялікія). У турыстычных праспектах гэты востраў называюць «мініятурным кантынентам» і, пабываўшы на ім, магу з такім эпітэтам цалкам пагадзіцца. Прырода на востраве разнастайная і ўнікальная — ад пустынных выдмаў да лаўровых лясоў.

Тут вырошчваюць каву (адзінае месца ў еўрапейскіх краінах), апельсіны, абрыкосы, бананы, фінікі і іншыя экзатычныя фрукты.

Фінікі і алоэ вера. 

Фінікі і алоэ вера. 

40% вострава прызнана ЮНЕСКА біясферным запаведнікам сусветнага значэння.

Палі на востраве і цыстэрны для збору вады. 

Палі на востраве і цыстэрны для збору вады. 

Паўночная і паўднёвая часткі выспы адрозніваюцца праз вятры з Сахары і горнага масіва ў цэнтры выспы. Паўночная частка больш зялёная, чым паўднёвая, у гарах у асноўным растуць мясцовыя віды соснаў.

Вельмі нават беларускія пейзажы сустракаюцца месцамі на востраве. 

Вельмі нават беларускія пейзажы сустракаюцца месцамі на востраве. 

Аблокі ў гарах, удалечыні бачны востраў Тэнэрыфэ, хоць да яго каля 80 кіламетраў.

Аблокі ў гарах, удалечыні бачны востраў Тэнэрыфэ, хоць да яго каля 80 кіламетраў.

Roque Nublo — адзін з найвышэйшых пунктаў выспы, каля 1810 м.

Roque Nublo — адзін з найвышэйшых пунктаў выспы, каля 1810 м.

Канарскія выспы назвалі ў гонар сабак (на лацінскай Canariae), маўляў, іх было тут багата, але не сказаў бы, што цяпер іх шмат.

Сабакі на востраў патрапілі з першымі перасяленцамі дзесьці каля 800—500 гг. да н.э. Карэннае насельніцтва называлася «гуанчы» (хоць і сярод іх былі разнавіднасці). На выспе ад абарыгенаў засталася спадчына ў выглядзе культуры, традыцый і пячор. Самы вядомы комплекс пячор — Cenobio de Valeron — гэта жыллё абарыгенаў, прычым «норы» такія не толькі на версе, але і глыбока ў скалах і пад зямлёй размяшчаліся.

Cenobio de Valeron.

Cenobio de Valeron.

Найбольш вядомая сярод пячор выспы — Cueva Pintada, размешчаная ў мястэчку Гальдар — першай сталіцы гуанчаў. Пячора вядомая захаваным на яе сценах наскальным жывапісам.

У цяперашні час уваход у пячору ажыццяўляецца праз музейны комплекс.

У цэлым на востраве шмат пячор, якія, нароўні з ландшафтам, мясцовае насельніцтва на працягу доўгага часу паспяхова выкарыстоўвала ў розных войнах за незалежнасць (варта адзначыць, што заваёва выспы іспанцамі доўжылася амаль 80 гадоў).

Шмат хто бегае, хтосьці займаецца ёгай на ўзбярэжжы.

Шмат хто бегае, хтосьці займаецца ёгай на ўзбярэжжы.

У цяперашні час насельніцтва выспы складае каля 850 тыс. чалавек, большая частка якога жыве ў асноўным горадзе выспы — Лас-Пальмас. Нягледзячы на гэта, востраў досыць шчыльна заселены ў тым сэнсе, што і ў гарах, і ў далінах ёсць невялікія паселішчы або, па меншай меры, дамы.

Недалёка ад Лас-Пальмаса.

Недалёка ад Лас-Пальмаса.

Характэрна, што архітэктура ў розных паселішчах адрозніваецца, ад гэтага наведванне выспы становіцца яшчэ больш цікавым і неманатонным.

Сабор Св. Ганны ў старой частцы Лас-Пальмас.

Сабор Св. Ганны ў старой частцы Лас-Пальмас.

Яшчэ да наведвання на Гран-Канарыя вельмі рэкамендую мясцовы батанічны сад — там вельмі прыгожа і рамантычна (каму трэба). Але варта ўлічыць, што там ёсць абрывістыя вышынныя сцежкі, ну і яшчаркі, вядома, хоць яны і амаль не прыкметныя.

Вось такія тут кактусы.

Вось такія тут кактусы.

Найлепшы з пункту гледжання якасці і краявідаў пляж на востраве — гэта пляж у Маспаломасе, размешчаным на поўдні выспы.

Гэтая частка выспы сваімі дзюнамі нагадвае пустыню. Уласна, пясок сюды часткова і заносіцца вятрамі з Сахары.

Выдмы ў Маспаломас.

Выдмы ў Маспаломас.

Гуляць па выдмах басанож цікава — на асветленай сонцам частцы горача (апоўдні, напэўна, і не ўстоіш), на ценявым — цалкам сабе прыемна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?