З сённяшняга дня Мінскі Камароўскі рынак афіцыйна здымае забарону на фотаздымку на тэрыторыі прадпрыемства, паведамляецца ў фэйсбуку Камароўкі.

«У той жа час, просім быць уважлівымі пры выкананні сэлфі з капустай, агуркамі, іншымі таварамі на рынку і выконваць меры бяспекі. У выпадку неабходнасці захаваць на памяць любімага прадаўца (адміністратара, прыбіральшчыка, грузчыка) просім папярэдне атрымаць згоду ў аб'екта ўвагі, тым самым даўшы яму магчымасць паправіць прычоску», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, нядаўна быў агучаны афіцыйны адказ Мінгарвыканкама, у якім гаворыцца, што грамадзяне маюць права ажыццяўляць фота- і відэаздымкі ў агульнадаступных памяшканнях, у тым ліку ў крамах, гандлёвых цэнтрах, клубах, барах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?