Фота ДАІ Брэсцкай вобласці

Фота ДАІ Брэсцкай вобласці

Жыхарка Брэста за начныя гонкі па горадзе ў нецвярозым выглядзе пазбаўленая правоў кіроўцы, паведамілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Выпадак адбыўся 6 чэрвеня. Супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць дрыфтуючы па вуліцах абласнога цэнтра аўтамабіль «Мерседэс». Пагоня для кіроўцы іншамаркі скончылася ДТЗ. За рулём аказалася 26-гадовая мясцовая жыхарка, якая атрымала лёгкія траўмы. Медыцынскі агляд паказаў, што яна была п'яная (2,5 праміле). На яе было складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў.

У Дзяржаўтаінспекцыі праінфармавалі, што ў дачыненні да жыхаркі Брэста вынесенае рашэнне аб пазбаўленні яе права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на пяць гадоў. Таксама жанчыне прыйдзецца заплаціць штраф у 80 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0