Здарэнне адбылося пасля 13 гадзін у пятніцу.
Непадалёк ад вялікага кальца ў кювеце стаіць хуткая дапамога. На месцы цяпер працуюць супрацоўнікі ДАІ.
Як кажуць відавочцы, хуткая рухалася ў бок Мінску. Яна кагосьці абганяла. Выехала на сустрэчную паласу, а манёўр, відаць, завяршыць не паспела, стала вяртацца на сваю паласу, і кіроўца не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, яна з'ехала ў кювет.
Таксама відавочцы кажуць пра трох пацярпелых, якіх таксама хуткая забрала ў бальніцу. У машыне паламаныя пярэднія колы, разбітая ветравая шыба.
Ці ехала хуткая на нейкі выклік, пакуль невядома.