Дызельнае паліва

Справа нават не ў тым, што ў будучыні мы ўсе будзем карыстацца электратранспартам. Нават цяпер можна заўважыць, што аўтобусныя выхлапы, пах якіх шмат каму прыходзіцца даспадобы, пахнуць ужо не так прыемна, як гэта было яшчэ 5-10 гадоў таму. Ва ўсім вінаватыя вытворцы дызпаліва, якія з кожным годам зніжаюць утрыманне ў ім серы і дадаюць каталізатары новага пакалення.

Вогнішча з лісця

Фота: newsonline24.com.ua

Актыўная барацьба эколагаў з забруджваннем паветра прывяла да таго, што ў розных краінах ўжо існуе забарона на спальванне апалага асенняга лісця. Але што за восень без вялікіх грудаў жоўтага лісця? На шчасце, у Беларусі мы пакуль усё яшчэ можам адчуць гэты родны шмат каму з дзяцінства водар.

Пістоны

Пістоны яшчэ і цяпер можна адшукаць у некаторых кіёсках. Толькі каму яны ўжо цікавыя? Можа і так, але той, у чыім дзяцінстве не было персанальных камп’ютараў, ніколі не забудзе гэты пах пораху.

Крэйда

Фота: 3ddd.ru

Ніхто з маладога пакалення амерыканцаў ніколі не адчуваў паху крэйдавага пылу. Чорныя і зялёныя крэйдавыя дошкі у ЗША, як і ў шмат якіх іншых краінах, ужо даўно замянілі на белыя маркерныя. Але ж тут, у Беларусі, мы можам ганарыцца, што ўсё яшчэ маем магчымасць пісаць крэйдай і адчуваць гэты пах, які можа або падабацца, або раздражняць.

Новая кніга

Магчыма, гэта самы вядомы прыклад знікаючага водара. Можа, хтосьці і жыць без яго не можа, скупляючы ўсе кнігі з кнігарняў і ствараючы велізарныя бібліятэкі дома. Але ж мы усё часцей прыбягаем да карыстання электроннымі кнігамі, і гэта не так і блага, улічваючы, якую колькасць дрэваў яны ратуюць штогод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?