Маладыя людзі разгайдалі аўтамабіль так, што ён скаціўся ў сажалку. Хлопец і дзяўчына не змаглі вылезці і захлынуліся.

У Еланскім раёне Валгаградскай вобласці (РФ) 22-гадовыя хлопец і дзяўчына, якія займаліся сэксам на заднім сядзенні аўтамабіля, разгайдалі машыну, прыпаркаваную ля сажалкі, так, што аўтамабіль з'ехаў проста ў вадаём. Выбрацца адтуль маладым людзям не ўдалося. Пазней іх целы выняла паліцыя, паведамляюць расійскія СМІ.

Трагедыя адбылася 12 чэрвеня. Пра знікненне маладых людзей заявілі іх сваякі. Было вядома, што пара адправілася на аўтамабілі «Ніва» на сажалку і больш не вярнулася.

Паліцыянты, якія прыбылі на месца заўважылі сляды ад пратэктара шын. А пазней з вады была вынятая машына, у якой на заднім сядзенні былі знойдзеныя два целы.

Высветлена, што хлопец быў спартсменам: ён працаваў настаўнікам фізкультуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0