Майкл Фэлпс — адзіны ў гісторыі спорту 19-разовы алімпійскі чэмпіён па плаванні.

Майкл Фэлпс — адзіны ў гісторыі спорту 19-разовы алімпійскі чэмпіён па плаванні.

Знакаміты плывец Майкл Фэлпс, які ўтрымлівае тытул самага паспяховага спартсмена ў гісторыі Алімпійскіх гульняў, возьме ўдзел у заплыве навыперадкі з вялікай белай акулай для тэлепраграмы на канале «Дыскаверы».

«Самы тытулаваны спартовец у свеце супрацьстаіць самаму эфектыўнаму драпежніку акіяна», — анансуе «Дыскаверы» будучую гонку.

Шанцы Фэлпса на перамогу здаюцца невялікімі: амерыканец здольны развіць у вадзе хуткасць да 6 міль у гадзіну (9,6 км/г), а акула — да 25 міль у гадзіну (40,2 км/г).

На думку прадстаўніка Аўстралійскага таварыства захавання мораў Туні Мата, у гонцы пераможа акула.

«Мы ўсе можам быць упэўненыя, што гонка Фэлпса і акулы будзе праходзіць не ў алімпійскім басейне. Я думаю, што будзе параўноўвацца хуткасць чалавека ў вадзе і хуткасць арганізма, які на працягу мільёнаў гадоў развіваўся ў водным асяроддзі і ідэальна да яе прыстасаваны», — кажа Мата.

Майкл Фэлпс — адзіны ў гісторыі спорту 19-разовы алімпійскі чэмпіён па плаванні.

Белая акула — адна з з найбуйнейшых драпежных рыб на Зямлі, можа дасягаць сямі метраў у даўжыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?