«Роснефть» заявіла, што ёй удалося адкрыць першае радовішча нафты на шэльфе Усходняй Арктыкі.

Радовішча, гаворыцца ў заяве кампаніі, было выяўлена пры свідраванні пошукавай свідравіны «Цэнтральна-Ольгінская-1» на шэльфе Хатангскай затокі, піша meduza.io.

Атрыманыя ў выніку бурэння вынікі, падкрэсліла «Роснефть», дазваляюць кампаніі лічыцца першаадкрывальнікам вуглевадародных радовішчаў на шэльфе Усходняй Арктыкі.

Запасы знойдзенага радовішча ўдакладняюцца.

Ужо на падставе першасных даследаванняў можна зрабіць выснову аб адкрыцці новага радовішча нафты, аб'ём рэсурснага патэнцыялу якога павялічваецца па меры працягу буравых работ.

«Роснефть» атрымала ліцэнзію на распрацоўку Хатангскага ўчастка ў лістападзе 2015 года.

Бурэнне першай на ўчастку пошукавай свідравіны «Цэнтральна-Ольгінская-1» было пачата ў красавіку 2017 года. Старт свідраванню тады даў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас тэлемосту з кіраўніком «Роснефті» Ігарам Сечыным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0