SHEALAH CRAIGHEAD

SHEALAH CRAIGHEAD

Амерыканскі настаўнік з Род-Айленда праславіўся ў інтэрнэце, сфатаграфаваўшыся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у незвычайным строі.

29-гадовы Нікас Яніпулас, які атрымаў званне настаўніка года ў сваім штаце, разам з іншымі педагогамі з усёй краіны прыехаў у Белы дом для сустрэчы з прэзідэнтам.

Аднак менавіта яго фатаграфія з Дональдам Трампам і першай лэдзі Меланіяй атрымала тысячы «лайкаў» — шмат у чым дзякуючы аксесуарам, які ён прадэманстраваў на здымку.

У сваім допісе на «Фэйсбуку» Яніпулас падзяліўся дэталямі строя, сярод якіх быў блакітны пінжак са шпількай з выявай вясёлкі: так настаўнік хацеў «выказаць падзяку ЛГБТ-супольнасці».

Іншы элемент — упрыгожванне ў форме якара ў гонар Род-Айленда. Завяршаў вобраз чорны веер, які Яніпулас абраў, каб «адзначыць весялосць і свабоду гендарнага нонканфармізму».

Зрэшты, супрацоўнікі Белага дома не ацанілі аксэсуар і папрасілі прыбраць яго для фатаграфіі, аднак, як распавёў настаўнік у інтэрв'ю амерыканскаму радыё NPR, ён вырашыў усё ж перапытаць Трампа.

Сам прэзідэнт, па словах Яніпуласа, назваў веер стыльным.

«Я ўсяго толькі спытаў прэзідэнта: «Вы не супраць, калі я буду з веерам на фатаграфіі?» На што Трамп адказаў: «Без пытанняў, давай». Так што, я дастаў свой веер і падрыхтаваўся пазіраваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?