У серыяле «Пуцін» Олівера Стоўна расійскі кіраўнік паказаў рэжысёру відэа, дзе, паводле яго слоў, зафіксаваная «праца нашай авіяцыі» ў Сірыі.

Невялікая частка відэа ёсць у трэйлеры. У поўнай версіі гэты момант — на адзнацы 49:10, паведамляе Meduza.

Насамрэч на відэа, якое Пуцін прадэманстраваў Стоўну, паказана, як амерыканскі верталёт «Апач» атакуе талібаў у Афганістане. Арыгінал відэа апублікаваны на афіцыйным сайце military.com.

Пры гэтым на амерыканскае відэа, паказанае Пуціным пад выглядам расійскага, накладзеныя перамовы пілотаў на рускай мове. Як мяркуецца, гэта перамовы ўкраінскіх пілотаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях пад Данецкам.

На YouTube ёсць копія амерыканскага відэа з перамовамі на рускай. Магчыма, менавіта яе Пуцін і паказваў Стоўну.

Даследніцкая арганізацыя CIT параўнала кадры відэа, паказанага Стоўну, з кадрамі з «Апача».

Сцэна, у якой Уладзімір Пуцін дэманструе Оліверу Стоўну відэазапіс, утрымліваецца ў трэцяй серыі серыяла «Пуцін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?