Нафта паўночнаморскага гатунку Brent апусцілася ніжэй 46 даляраў за бараль. Па стане на 22:43 бараль таргуецца па 45,97 даляра.

Расійскі рубель слабее на фоне зніжэння цэнаў на нафту, больш жорсткіх санкцый ЗША ў дачыненні да Расіі, павышэння стаўкі ФРС ЗША ды шэрагу іншых фактараў.

Так біржавы курс даляра на Маскоўскай біржы вечарам вырас да 59,61 расійскага, а еўра — да $66,34.

На фоне аслаблення расійскага рубля, на таргах у Мінску даляр ўмацаваўся ў аўторак да 1,9016 беларускага. Гэта максімальнае значэнне з 11 красавіка. А курс еўра дасягнуў 2,1203. А гэта максімум са снежня 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0