Улады ўлічылі меркаванне гараджан і вырашылі захаваць сезонныя палаткі з гароднінай і садавіной у сталіцы. Пра гэта TUT.BY распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі.

Нагадаем, каля дзесяці дзён таму горад агучыў інфармацыю, што збіраецца паступова пазбавіцца ад палатак з гароднінай і садавінай на вуліцах Мінска. Гэта выклікала неадназначную рэакцыю як у прадаўцоў, так і пакупнікоў.

Сёння ў ліку іншых гэтае пытанне абмеркавалі на нарадзе пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Дамарацкага. Ён сказаў, што інфармацыю аб згортванні палатак негатыўна ўспрынялі жыхары горада.

«Каментары ў інтэрнэце паказалі, што прадукцыя, якая рэалізуецца ў такіх палатках, запатрабаваная. Яна мае свайго пакупніка. Значыць, такую форму гандлю мы павінны захаваць. Масавага зносу такіх гандлёвых аб'ектаў не будзе».

Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што ў апошні час назіраецца тэндэнцыя скарачэння колькасці палатак з гароднінай і садавіной па ініцыятыве саміх арандатараў. Так, у 2016 годзе па гэтай прычыне была скасаваная 41 дамова, у 2017 — 21.

Андрэй Дамарацкі дадаў, што пры прыняцці рашэнняў, якія закранаюць інтарэсы гараджан, улада абавязаная ўлічваць меркаванне жыхароў.

«Недапушчальна, калі службы і спецыялісты робяць высновы і прымаюць рашэнні, седзячы ў сваіх кабінетах і не вывучаючы меркаванне жыхароў і гасцей сталіцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0