«Арт-сядзіба» ладзіць моладзевы летнік «Беларусам быць годна». Летнік будзе праходзіць 27-30 ліпеня непадалёк ад Мінска. Запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў. Удзел бясплатны.
Летнік «Беларусам быць годна» ўнікальны сваёй праграмай. Гэта не проста сухія лекцыі і традыцыйныя майстар-класы. Праграма летніка насычаная інтэрактывамі, гульнямі, а таксама культурнымі размовамі і выступамі.
Мадэратары — каманда «Арт-сядзібы» — культурніцкія дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.
Мы імкнёмся сабраць разам актыўных людзей, якія захапляюцца беларускай культурай, мастацтвам і актыўныя ў сваёй грамадскай дзейнасці.
У выніку летніка мы гарантуем, што вы знойдзеце новых прыяцеляў, а таксама станеце рухавіком беларускай культуры.
Пражыванне ў намётах і харчаванне забяспечваецца самімі ўдзельнікамі.
Чакаем вашыя заяўкі да 1 ліпеня: