Афіцэр паліцыі, які дзяжурыў у аэрапорце горада Флінт ў штаце Мічыган, атрымаў нажавыя раненні ў спіну і шыю, паведамляе ВВС.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ў будынку міжнароднага аэрапорта Bishop быў паранены лейтэнант Джэф Нэвіл. «Калі ласка, згадвайце паліцыянта ў сваіх малітвах», — просіць паліцыя штата Мічыган у твітары.

Інцыдэнт адбыўся пасля дзевяці раніцы па мясцовым часе. Нэвіл стаяў на пасту ў зале аэрапорта, калі нехта падышоў да яго ззаду і ўдарыў вялікім нажом. Нападнік (або нападніца — пол у паведамленнях не ўдакладняецца) выгукнуў «Алах Акбар», паведамляе тэлеканал NBC са спасылкай на сведак у аэрапорце.

Афіцэр быў шпіталізаваны, яго стан ацэньваецца як стабільны. Адзін падазраваны знаходзіцца пад вартай.

Пасля інцыдэнту аэрапорт эвакуявалі. Ля будынка мэрыі Флінта былі ўзмоцненыя нарады паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?