На сайтах агенцтваў нерухомасці з’явілася аб’ява аб продажы надзела ў Вяснінцы — так званым катэджным пасёлку «Дразды-2».

«Прэстыжны раён вадасховішча Дразды, участак (33х32м) у зоне катэджнай забудовы. Вельмі прыгожае месца, паспяховыя і ўплывовыя суседзі. Участак ачышчаны, блочны падмурак, камунікацыі, праект дома», — гаварылася ў абвестцы (цяпер яна выдалена, але захавалася ў кэшы Гугла). Гаспадар просіць за надзел $349 тысяч.

Хто ж вырашыў памяняць «паспяховых і ўплывовых суседзяў» на рэальныя грошы?

Як стала вядома «Нашай Ніве», на продаж быў выстаўлены надзел мастака Віктара Альшэўскага. Гэта адзін з некалькіх прадстаўнікоў творчай эліты, хто атрымаў дарагую зямлю ў «Драздах-2»

Альшэўскі — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за серыю твораў для Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (разам з Уладзімірам Савічам і Уладзімірам Зінкевічам, які таксама займеў элітны надзел), у 2013 годзе мастаку быў уручаны медаль Францыска Скарыны.

Чаму Альшэўскі вырашыў прадаць свой участак, «Нашай Ніве» высветліць не ўдалося.

«Гэта выпадковая рэч. Я нічога не прадаю! — запэўніў Віктар Альшэўскі. — Я пазваню і скажу, каб яны знялі гэта. Не ведаю, хто гэта паставіў».

Праз некалькі хвілін аб'ява насамрэч знікла з каталога катэджаў.

Адзначым, што $350 тысяч — папулярны лік сярод уласнікаў зямлі ў «Драздах-2». Столькі ж хацеў за свой надзел колішні старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Жылін. Пасля публікацыі ў «НН» яго аб'ява таксамабыла выдалена з сайтаў агенцтваў нерухомасці.

Чытайце таксама: Карупцыянер Жылін з’ехаў у Расію. А цяпер прадае надзел у Драздах за $350 тысяч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0