Скандальны расійскі дэпутат, нястомны змагар з ЛГБТ-супольнасцю, а таксама за духоўныя скрэпы Віталь Мілонаў у чарговы раз вырашыў прыцягнуць да сябе ўвагу публікі.

На гэты раз Мілонава абурыла інтэрв’ю Святланы Алексіевіч, якое было надрукаванае агенцтвам «Рэгнум». Дэпутат падрыхтаваў зварот у Нобелеўскі камітэт з просьбай пазбавіць прэміі беларускую пісьменніцу.

На думку Мілонава, Алексіевіч парушыла «маральныя законы і скампраментавала званне лаўрэата Нобелеўскай прэміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?