На сайце informnapalm.org выйшла новае расследаванне, якое тычыцца працаўладкавання людзей, што разганялі кіеўскі Майдан у 2013—2014 гадах. Гаворка пра байцоў спецпадраздзялення МУС Украіны «Беркут». Многія з байцоў «Беркута» з’ехалі ў Расію ці Крым, але і былі такія, хто абраў Беларусь.

Можна ўпэўнена казаць, што ў сістэме МУС Беларусі цяпер працуе ўраджэнец Мікалаеўскай вобласці Мікалай Стагарняк. Хлопец служыў у «Беркуце» Мікалаеўскай вобласці, які прымаў непасрэдны ўдзел у падзеях на Майдане.

28-гадовы хлопец, хаця і асцярожны ў сацыяльных сетках, але час ад часу публікуе фатаздымкі, на якіх лёгка ідэнтыфікуецца Беларусь — то ён на агляднай пляцоўцы Нацыянальнай біблітэкі, то ля «Барысаў-Арэны».

У Беларусі Мікалай Стагарняк ужо паўдзельнічаў у палітычных справах як супрацоўнік АМАПа. 13 сакавіка баец праходзіў як сведка ў працэсе супраць Вячаслава Касінерава, якога судзілі за ўдзел у «Маршы недармаедаў».

Стагарняк сведчыў, што пазнаў Касінерава сярод астатніх удзельнікаў шэсця. Маўляў, Касінераў у мегафон выкрыкваў лозунгі «Жыве Беларусь» і «Баста». У выніку Касінераў быў асуджаны на 15 сутак. Па паказаннях Стагарняка столькі ж атрымаў іншы ўдзельнік «Марша недармаедаў» Зміцер Мітрашэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?