Трагічны выпадак здарыўся 20 чэрвеня на іспанскім курорце Алікантэ.

40-гадовы супрацоўнік беларускага МУС Аляксандр адпачываў разам з жонкай і двума дзецьмі. Як распавялі Onliner.by знаёмыя сям'і, дзяцей — узростам 5 і 9 гадоў — нечакана стала зацягваць у мора плынню. Бацькі кінуліся ратаваць іх.

Ірына, якая плавае лепш, выплыла разам з дзецьмі, а вось Аляксандр патануў. Праз дзве хвіліны ратавальнікі змаглі выцягнуць яго на пляж, але рэанімацыя не дала плёну.

Ускрыццё пацвердзіла, што алкаголю ў крыві беларуса не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?