Арганізатары фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2017» абвясцілі пра візавую падтрымку наведнікам канцэртаў, якія цягам двух дзён (14—15 ліпеня) пройдуць недалёка ад Гарадку на Падляшшы.

Усе ахвотныя атрымаць бясплатную візу павінны да 30 чэрвеня запоўніць адмысловую анкету. Уваход на канцэртную пляцоўку вольны.

На імпрэзе выступяць сэрбы Neozbiljni pesimisti, палякі Łona i Webber, польскія беларусы ILO&friends, беларускія гурты Re1ikt, «НагУаль», «Дай Дарогу!», Akute, Naviband, Stary Olsa, The Superbullz, Vuraj ды іншыя.

У конкурсе маладых выканаўцаў за галоўны прыз будуць змагацца BarRokka, Leibonik/Башлыкевіч, SnopSnoŭu, Teleport.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?