Швейцарыя арыштавала 15 млн еўра, прадастаўленых Украінай у якасці гарантыі належнага правядзення «Еўрабачання-2017». Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на ўкраінскага арганізатара конкурсу — Нацыянальную тэлерадыёкампанію Украіны.
«Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) паведаміў Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Украіны, што Жэнэўскае ўпраўленне прымусовага спагнання запазычанасці ініцыявала працэдуру накладання арышту на суму гэтай гарантыі. У сваім афіцыйным лісце да ЕВС гэтае ўпраўленне не паведаміла аб падставах накладання арышту і не ўказала ініцыятара гэтай працэдуры», — гаворыцца ў паведамленні.
Ва ўкраінскай тэлерадыёкампаніі адзначылі, што нанялі юрыдычную фірму для высвятлення абставін.