Карыстальнікі сацыяльных сетак раз-пораз сутыкаюцца з дылемай, калі, з аднаго боку, ёсць жаданне падзяліцца сваімі добрымі і прыгожымі фотаздымкамі, але не хочацца, каб нехта гэтыя фотаздымкі скраў і выкарыстоўваў у сваіх мэтах. Для таго, каб абараніць фотаздымкі сваіх карыстальнікаў, Facebook вырашыў укараніць новую функцыю, якая не толькі не дазволіць скапіраваць абаронены фотаздымак, але нават забароніць рабіць скрыншот з такіх фота. Пакуль такая функцыя даступная толькі карыстальнікам з Індыі, але неўзабаве ўсе карыстальнікі змогуць абараніць свае фота.

Крадзеж фотаздымкаў і іх выкарыстанне ў фэйкавых акаўнтах — глабальная праблема. Згодна са справаздачай Facebook, толькі ў 2012 годзе сацыяльная сетка мела больш за 83 млн фэйкавых акаўнтаў. За пяць гадоў гэтая лічба ўзрасла яшчэ ў некалькі разоў.

Абаронены новай функцыяй фотаздымак будзе мець блакітную рамку. Захаваць такую выяву з дапамогай кантэкстнага меню будзе немагчыма на ўсіх прыладах. А вось забарона на скрыншоты будзе працаваць пакуль толькі ў прыладах на базе аперацыйнай сістэмы Android. Таксама карыстальнікі зараз не змогуць нікога адзначаць на чужых аватарках, што раней можна было рабіць без дазволу.

Яшчэ для абароны фатаграфій профілю Facebook дазволіць наносіць на іх узоры, што можа стрымаць зламыснікаў ад выкарыстання вашых фотаздымкаў.

Як мяркуе The Washington Post, наступным крокам сацыяльнай сеткі можа быць увядзенне тэхналогіі, якая б сігналізавала пра выкарыстанне чужых фотаздымкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?