У парламенце Кыргызстана дэпутаты-мужчыны сышлі з пленарнага пасяджэння, на якім абмяркоўваліся правы жанчын.

На пасяджэнне зарэгістраваліся больш за 90 дэпутатаў, але перад пачаткам каля 80 мужчын-дэпутатаў адзін за адным пакінулі залу, піша кіргізскае выданне Kloop.kg. На пасяджэнні, у выніку, прысутнічалі 15 дэпутатаў, сярод якіх было толькі некалькі мужчын.

Па словах дырэктара Асацыяцыі крызісных цэнтраў Талкун Тулекавай, што прысутнічала на пасяджэнні, дэпутаты-мужчыны сталі сыходзіць пасля таго, як было абвешчана, што абмяркоўвацца будуць правы жанчын.

У сваю чаргу адзін з дэпутатаў-мужчын, які зарэгістраваўся для ўдзелу ў пасяджэнні, паведаміў Kloop.kg, што сышоў дзеля сустрэчы з выбаршчыкамі. Іншы сябра парламента патлумачыў сваё адсутнасць тым, што паседжанне аб правах жанчын было перанесенае на гадзіну і ён не змог застацца з-за запланаваных сустрэч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?