У аўторак 20 чэрвеня некалькі мільёнаў беларусаў атрымалі СМС ад Міністэрства надзвычайных сітуацый з папярэджаннем пра моцны вецер. Аднак замест падзякі МНС сутыкнулася з жорсткай крытыкай некаторых людзей.

«Першыя гадзіны пасля рассылкі тэлефонныя лініі сталічнага МНС былі перагружаныя пустымі званкамі наконт тых СМС, — распавёў «Нашай Ніве» Віталь Дэмбоўскі, намеснік начальніка мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. — Людзі сапраўды званілі, каб задаць пытанне ці выказаць абурэнне. Але калі чалавек атрымлівае смс з папярэджаннем пра надвор’е, то не трэба званіць у МНС, каб падзяліцца сваім меркаваннем. Нумар 101 існуе выключна для экстраннага паведамлення аб надзвычайнай сітуацыі альбо пагрозе жыццю і здароўю людзей; у той момант, калі лініі перагружаныя званкамі на староннія тэмы, камусьці можа спатрэбіцца рэальная дапамога, і ён папросту не зможа аператыўна датэлефанавацца. Просьба ўлічваць гэты фактар і не тэлефанаваць проста так. Каб удакладніць любыя пытанні датычна дзейнасці Міністэрства, існуе закон аб зваротах грамадзян, у адпаведнасці з якім можна звярнуцца пісьмова альбо праз электронную форму на нашым сайце».

Да таго ж, варта адзначыць, што рассылка СМС з папярэджаннямі бясплатная. МНС нічога не плаціць мабільным аператарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?