Лонданская паліцыя афіцыйна пацвердзіла, што прычынай пажару ў шматпавярховым доме Грэнфел-таўэр, ахвярамі якога сталі 79 чалавек, стала ўзгаранне лядоўні ў адной з кватэр, паведамляе ВВС.
Прадстаўнік паліцыі Фіёна Мак-Кормак заявіла, што мадэль лядоўні FF175BP (выраблялася паміж 2006 і 2009 гадамі) ні разу не адклікалася вытворцам з-за няспраўнасцяў.
Урад запатрабаваў неадкладнай праверкі мадэлі лядоўні Hotpoint, з-за якой пачаўся пажар.
Вытворцы ўжо паведамілі, што калі праверка выявіць рызыкі, у яе запатрабуюць адразу ж замяніць лядоўні.
Кампанія Whirlpool, якой належыць Hotpoint, паведаміла, што супрацоўнічае з уладамі. Яна выказала свае спачуванні сем'ям загінулых і пацярпелым. Для ўладальнікаў падобных лядоўняў адкрытая гарачая лінія.
У паліцыі таксама пацвердзілі, што знешняе аздабленне дома, якое журналісты ўжо даўно лічылі прычынай неймаверна хуткага распаўсюджвання агню па будынку, сапраўды не адпавядала патрабаванням пажарнай бяспекі.