Значэнне дадзенага вынаходніцтва цяжка пераацаніць, бо яно адкрывае перад інжынерамі шырокія магчымасці па стварэнні звыштонкіх камер для смартфонаў і іншых гаджэтаў. Такім чынам, праблема выступаючага над корпусам фотамодуля, за які карыстальнікі нярэдка наракаюць на многія сучасныя апараты, будзе вырашаная назаўсёды.

Праўда, здарыцца гэта не так хутка, як хацелася б, бо на сёння навукоўцы маюць толькі прататып з 64 прыёмнікамі святла, аб'яднанымі ў матрыцу 8×8. Такое разрозненне занадта малое, каб атрымаць які-небудзь асэнсаваны малюнак, але на дадзеным этапе прататып гэтага і не прадугледжвае. Яго прызначэнне — прадэманстраваць, што тэхналогія працуе і ў будучыні можа стаць асновай для камер, якія будуць не таўсцейшыя за аркуш паперы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?