Надыходзіць ліпень, а гэта азначае, што летнія адпачынкі ў самым разгары. Добрая кніжка можа стаць выдатным сябрам падчас паездак. З 23 па 29 чэрвеня зніжкі да 50% у анлайн-краме Галіяфы!

На распродажы багата цікавых і захапляльных кніжак, але давайце пройдземся па самых асноўных.

Кнігі-лаўрэаты прэмій

 Ад Гедройца да Нобеля! Літаратура для кніжных гурманаў!

Арлоў Уладзімір, Татарнікаў Павел. Айчына 47.00 42.30

Прэмія Цёткі — 2017 як найлепшая беларуская кніга для дзяцей і падлеткаў і кніга з найлепшым мастацкім афармленнем.

Цікавыя, пазнавальныя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Кніга ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.

Шэін Аляксей. Сем камянёў 24.00 21.60

Прэмія Eurocon-2017 Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society).

Першая ў беларускай літаратуры кніга ў жанры высокага фэнтэзі, класікай якога ёсць «Хронікі Нарніі» Клайва Льюіса і «Уладар пярсцёнкаў» Джона Толкіена.

Гамсун Кнут. Голад 17.95 16.16

Нобелеўская прэмія па літаратуры.

«Голад» — гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару вядомасць.

Кертэс Імрэ. Страчаны лёс 7.50 6.00

Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2002 год.

За гэтую і іншыя кнігі Імрэ Кертэс атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры, стаўшы першым вугорскім пісьменнікам — лаўрэатам прэстыжнай прэміі.

Гапееў Валеры. Ноч цмока 14.00 11.20

Прэмія «Залаты апостраф» за лепшую прозу ў 2016 г.

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.

Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу …

Навінкі выдавецтва па гарачай цане!

 Паспейце выгадна ўхапіць нашы навінкі!

Галдзянкоў Міхаіл. Забытая Першая сусветная вайна 23.00 18.40

Апошнія асобнікі!

Задачы дадзенай кнігі — распавесці пра асабліва важныя яе моманты, выкрыць міфы пра гэтую вайну і прапанаваць сваё бачанне, а таксама дату завяршэння Першай сусветнай вайны

Кэрал Льюіс. Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса 30.00 24.00

«Хто каго сніў?»

Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала, адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі, ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей, якім яна непасрэдна прызначалася, так і дарослых. Арыгінальныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік суправаджаюць у падарожжы ў Залюстэркавы свет і дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай Льюісам Кэралам

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.: паміж Варшавай і Масквой 36.00 29.90

Працяг бэстсэлера «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.», за які Ігар Мельнікаў быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага.

Кніга праілюстравана ўнікальнымі архіўнымі здымкамі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.

Радзівілы: лёсы краіны і роду 10.00 8.00

51 твор жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з прыватнага збору Мацея Радзівіла і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У артыкулах да твораў пададзена інфармацыя гістарычнага зместу.

Гапеева Вольга. Граматыка снегу 6.00 4.80

«Думаеце, мужчыны разважаюць пра глабальнае ў свеце?..»

Новая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемаадносінаў чалавека з сусветам праз мову.

Летнія кнігі для дзетак ад 2.99!

Смачныя кошты для самых маленькіх

Зізюк Міхась. Янка, Шмурдзік, Бухматка і іншыя 12.00 8.00

Чаму малако ў каровы белае і адкуль бярэцца хлеб? Як жывуць пчолы? І нават як патрапіць на Кудыкіну гару? Хлопчык Янка разам з катом Шмурдзікам знойдуць нясумныя адказы на гэтыя і іншыя дзіцячыя пытанні, а прыгожая беларуская мова прыйдзецца да спадобы ў кожнай сям’і. Для чытання дарослымі дзецям.

Самойлік Томаш. Бортнік Ігнат і скарб пушчы 14.40 11.52

У глыбіні старадаўняй Белавежскай пушчы бортнік Ігнат даглядае пчол, якія жывуць у борцях, як рабілі яго прадзеды. Хоць Ігнат жыве ў свеце па-за часам, бег гісторыі не запавольваецца. Над пушчай збіраюцца цёмныя хмары,а спакойнае жыццё ў згодзе са старадаўнімі звычаямі знаходзіцца пад пагрозай. Ці ўдасца Ігнату зберагчы пушчу і легендарны скарб, схаваны ў яе глушы?

Севіндж Нурукызы. Базгулаг і поры года 3.30 2.97

Казка азербайджанскай пісьменніцы Севіндж Нурукызы распавядае пра маленькае зайчаня Базгулага, што ў перакладзе на беларускую мову азначае Шэрае Вушка. Базгулаг яшчэ многае не ведае, не разумее, і таму ён жадае раскрыць усе таямніцы. Зайчаня цікавіць усё: як даведацца, што прыйшла вясна, калі прачынаюцца матылькі, ці не захварэла яблынька, калі з яе асыпаліся лісточкі, ці харчуюцца снегавікі морквай. Каб юнаму чытачу лепш адчуць свет Базгулага, казка суправаджаецца вершамі і загадкамі пра поры года.

Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка 14.00 12.60

Перад вамі — «аповесць легендарных часоў». Аповесць — бо гэта займальная, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў — бо ў ёй апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.

Гэта фэнтэзі, з квестам і экшэнам, з паданнямі і экзотыкай. Яго героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць шмат таямніц і вытрымаць неверагодныя выпрабаванні.

Апавядальнік дзякуе яснапанне Волі Разумавай за натхненне і дапамогу ў натаванні гэтай незвычайнай гісторыі.

Гэта далёка не ўсе кнігі на нашым распродажы. За астатнія не менш цікавыя кнігі запрашаем у раздзел»акцыі» на нашым сайце.

*акцыйныя кошты распаўсюджваюцца толькі на замовы з сайта Halijafy.by

ПВУП «Галіяфы» УНП 190883852

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна