Пяць чалавек, у тым ліку трое падлеткаў, загінулі ў аквапарку ў горадзе Ак'язы на паўночным захадзе Турцыі, паведамляюць мясцовыя СМІ. Басейн у аквапарку па невядомай пакуль прычыне аказаўся пад напружаннем, піша ВВС.
DHA
Паведамляецца, што першымі трыма ахвярамі былі дзеці, якія плавалі ў басейне з металічнай агароджай. Сярод іх быў сын уладальніка аквапарку.
Яшчэ два чалавекі, якія далі нырца ў ваду, каб дапамагчы пацярпелым, таксама загінулі.
Усе пяцёра былі дастаўленыя ў бальніцу, але выратаваць іх не ўдалося. Шосты чалавек атрымаў траўму і таксама быў дастаўлены ў бальніцу.
Раней паведамлялася, што кіраўнік парка і яго сын таксама нырнулі ў ваду, каб дапамагчы пацярпелым.
Паводле інфармацыі газеты Milliyet, яшчэ два чалавекі атрымалі разрад току, калі дакрануліся да металічнай агароджы басейна.
Тром загінулым было 12, 15 і 17 гадоў.
Па якіх прычынах басейн у аквапарку аказаўся пад напружаннем, пакуль невядома.
Персанал аквапарка скінуў ваду і адключыў электрычнасць.
Паліцыя вывучае месца падзеі, каб выявіць прычыну гібелі людзей.