Globallookpress.com

Globallookpress.com

«Ювентус» прыме прапанову «Чэлсі» пра трансфер бразільскага абаронцы Алекса Сандра, паведамляе Corriere della Sera. Лонданскі клуб заплаціць за 26-гадовага футбаліста €70 млн.

На гэтыя грошы «Ювентус» плануе набыць двух гульцоў абароны — Матэа Дарміана з «Манчэстэра Юнайтэд» і Матыа Дэ Шыльё з «Мілана».

Раней турынскі клуб адхіліў тры прапановы чэмпіёнаў Англіі пра трансфер Алекса Сандра. У ходзе перамоў «Ювентус» адмаўляўся прадаваць абаронцу за €50 млн, €60 млн і €63 млн.

Пасля пераходу ў «Чэлсі» Алекс Сандра стане самым дарагім абаронцам у гісторыі футбола.

У 2014 годзе «ПСЖ» заплаціў за бразільскага абаронцу «Чэлсі» Давіда Луіса £50 млн (€62 млн па курсе на той момант). Мінулым летам лацінаамерыканец вярнуўся ў лонданскі клуб за £ 30 млн. Пасля трансферу Алекса Сандра два самыя дарагія абаронцы ў свеце будуць гуляць у адной камандзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?