Прэзідэнта Бразіліі Мішэля Тэмера злавілі на хабарніцтве. Генпракурор краіны Радрыга Жано ўпершыню ў гісторыі краіны папрасіў Вярхоўны суд краіны прад'явіць галаве краіны абвінавачванні.

Тэмер, як падазрае пракуратура, атрымаў грошы ад кіраўніка буйнога мясаперапрацоўчага прадпрыемства, замяшанага ў карупцыйным скандале.

У дакуменце за подпісам генпракурора Жано гаворыцца, што Тэмер і яго былы дарадца Радрыга Роша Лоўрэс «падмянілі выкананне найважнейшых абавязкаў дзяржслужачых незаконнымі дзеяннямі, якія выконваліся ў іх асабістых інтарэсах».

У запыце сцвярджаецца, што з сакавіка па красавік гэтага года прэзідэнт «атрымаў для сябе наўмысна і праз пасярэдніка Радрыга Рошу Лоўрэса незаконныя даброты ў памеры 500 тысяч рэалаў (152 тысячы долараў), прадастаўленыя Жоэслі Мендонса Батыстай, прэзідэнтам кампаніі J & F Investimentos S. A.».

Гэтая кампанія валодае JBS S.A. - найбуйнейшым прадпрыемствам мясной прамысловасці ў свеце.

Абвінавачванні генпракуратуры Бразіліі на адрас прэзідэнта краіны перададзеныя суддзі Вярхоўнага суда, які зараз павінен вырашыць, ці можа справа адправіцца ў ніжнюю палату парламента краіны.

Згодна з бразільскім заканадаўствам, яна павінна вырашыць шляхам галасавання, ці дазволіць суду пачаць працэс супраць кіраўніка дзяржавы.

Калі за дазвол прагаласуе дзве траціны палаты, прэзідэнта адхіляць ад пасады на 180 дзён, пакуль будзе ісці суд

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?