У горадзе Спрынгдэйл амерыканскага штата Арканзас быў злоўлены зняволены, які ўцёк з мясцовай турмы больш за 30 гадоў таму.

Стывен Дышман адбываў у турме ў акрузе Лінкальн сямігадовы тэрмін за крадзеж з узломам. Ён быў асуджаны ў снежні 1984 года і меў права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне ў снежні 1987 года.

Аднак 28 мая 1985 года Дышман здзейсніў ўцёкі. Усе гэтыя 32 гады ён знаходзіўся ў вышуку. Злавілі яго ў тым жа штаце, дзе ён і адбываў пакаранне.

Як паведаміў супрацоўнік прэс-службы Дэпартамента папраўчых устаноў штата Арканзас, Дышман, якому цяпер ужо 60 гадоў, павінен будзе адседзець у турме неадбыты ім тэрмін. Акрамя таго, яму могуць прад'явіць новыя абвінавачванні ў сувязі з уцёкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?