Беларусь разлічвае на развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з В'етнамам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах з прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам у вузкім складзе.

«Думаю, нам з вамі няма неабходнасці гаварыць пра тое, што аб'ядноўвае нашы народы. У нас з вамі вялікая гісторыя добрых узаемаадносін. Беларускі народ з даўніх часоў, асабліва ў цяжкія перыяды вашай гісторыі, быў заўсёды побач, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — кожны в'етнамец добра памятае мінулую вайну і тую цану, якую вы заплацілі за свабоду і незалежнасць. Памятаем і ведаем пра гэта і мы. Бо мы былі тады побач з вамі на в'етнамскай зямлі. Ды і пасля гэтай жорсткай вайны мы ўсяляк імкнуліся дапамагчы сваім в'етнамскім братам у аднаўленні краіны, народнай гаспадаркі, ў нармалізацыі жыцця».

«Мы заўсёды былі і будзем адданыя такім узаемаадносінам і падобнаму курсе. Мы вельмі разлічваем на перспектыву нашых адносін, на гандаль паміж нашымі краінамі, палітычныя добрыя адносіны. Вы на нас заўсёды можаце разлічваць», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?