Працэс зняцця з Беларусі канадскіх санкцый, які пачаўся больш за год таму, завершыцца 12 ліпеня, паведамляе сайт урада Канады. Беларусь выключаць са спісу краін, для экспарту ў якія патрэбны дазвол Міністэрства замежных спраў і міжнароднага гандлю Канады (Area Control List). Сёння там знаходзяцца толькі Беларусь і Паўночная Карэя.

Канада ўвяла эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў снежні 2006 года. Атава патлумачыў сваё рашэнне жаданнем аказаць ціск на кіраўніцтва Беларусь з-за парушэнняў правоў чалавека.

У маі 2016 года МЗС Канады заявіла, што санкцыі будуць адменены «ў адказ на нядаўнія пазітыўныя падзеі ў Беларусі». У ведамстве ўдакладнілі, што маюць на ўвазе канструктыўную ролю Мінска ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года, якія не былі адзначаны «гвалтам і запалохваннем, як на папярэдніх выбарах», і вызваленне палітвязняў.

Да нядаўняга часу Канаду ў Беларусі прадстаўляў часовы павераны. 13 снежня 2016 года Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Канады ў Беларусі Стывена дэ Бора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?