Новы рэйтынг вайсковай магутнасці апублікаваў Global Firepower Index. Рэйтынг складаўся на падставе больш чым 50 фактараў. Гэта дазваляе меншым краінам, але больш тэхналагічна развітым, канкураваць з буйнейшымі.

У гэтым рэйтынгу не прымаюцца да ўліку ядзерная зброя, якой валодае краіна. Рэйтынг наўпрост не залежыць ад агульнай колькасці зброі, а хутчэй ад разнастайнасці зброі ў дастатковых аб’ёмах для балансавання агнявой магутнасці.

Чым меншы бал у выніку атрымлівае войска той ці іншай краіны, тым вышэй яна размяшчаецца ў рэйтынгу.

У выніку першае месца ў рэйтынгу занялі Злучаныя Штаты Амерыкі. Іх рэйтынг склаў 0,0871. Следам ідзе Расія з рэйтынгам 0,0941. Тройку прадказальна замыкае Кітай (0,0955).

У дзясятку таксама ўвайшлі наступныя краіны: Індыя, Францыя, Вялікабрытанія, Японія, Турцыя, Германія, Італія.

Беларусь у дадзеным рэйтынгу размясцілася на 50-м радку, паміж Філіпінамі і Даніяй. Усяго ў рэйтынгу 131 краіна.

Агульная колькасць самалётаў у беларускім войску ацэненая ў 193 адзінкі (сярод іх 43 знішчальнікі), баявыя танкі — 515, браніраваныя машыны — 2321.

Па магутнасці войска Беларусь саступае Польшчы (18-ы радок), Украіне (30-ы), Румыніі (44-ы), але апярэджвае такія краіны, як Фінляндыя (56-ы), Венгрыя (63-і), Сербія (83-і), Літва (97-ы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?