12-гадовага хлопчыка ў ноч з суботы на нядзелю шукалі ў Магілёўскім раёне. Як распавёў парталу mogilevnews.by намеснік начальніка Кастрычніцкага аддзела Дэпартамента аховы Магілёва Сяргей Сітнік, бацькі разам з сынам паехалі 24 чэрвеня на аўтамабілі на дачу. Па дарозе паміж імі ўзнікла спрэчка — хлопчык не хацеў ехаць з бацькамі, а хацеў застацца дома. Не даязджаючы да вёскі Рэчкі, ён выскачыў з машыны і ўцёк. На гадзінніку было каля дзевяці гадзін вечара.

На працягу дзвюх гадзін бацькі шукалі сына самастойна, а потым звярнуліся па дапамогу ў Магілёўскі РАУС. На месца выехала следча-аператыўная група, а таксама міліцыянер-кінолаг са службовым сабакам. Сабака ўзяў след і пайшоў па палявой дарозе, затым па дачным кааператыве суседняй вёскі. Прыкладна ў 3.30 сабака спыніўся на дарозе каля кустоў, дзе хаваўся замерзлы «ўцякач» — ён быў без абутку, у шортах і майцы. Хлапчука адагрэлі ў службовай машыне і даставілі бацькам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0