Удзельнікі музычнага праекту «(Не) расстраляная паэзія» запісалі відэазварот, у якім тлумачаць чаму важна звярнуць увагу на паэтаў 1930-х гадоў.

Akute робяць песняю верш Анатоля Вольнага «Я цябе пакахаў», Dzieciuki напісалі музыку на верш Міхася Чарота, Vinsent абраў для сябе верш «Метрапалітэн» Зямы Піваварава, Лявон Вольскі працуе з творам «Ты помніш» Юлія Таўбіна, Аляксандар Памідораў заспявае «Гультая» Майсея Кульбака… Трэк-ліст праекту «(Не) расстраляная паэзія» гатовы, і пачалася праца ў студыі.

Песні будуць прэзентаваныя ў сеціве ўвосень, а 29 кастрычніка ў клубе «Брюге» пройдзе канцэртная прэм’ера — роўна на 80-ыя ўгодкі расстрэлу большасці паэтаў-герояў праекту.

«Мы маем цудоўную магчымасць зрабіць так, каб галасы тых, хто быў бязлітасна знішчаны, загучалі ізноў і набылі новую моц», — кажа ўдзельніца праекту Кацярына Ваданосава, якая рыхтуе песьню на словы Алеся Дудара «Асыпае чэрвень белы сад».

Праект рэалізуецца дзякуючы падтрымцы слухачоў. На старонцы кампаніі на Talaka.by сабрана сабрана 30% неабходных сродкаў. Вырашана працягнуць яе яшчэ на месяц. Тых, хто падтрымае праект «(Не) расстраляная паэзія» чакаюць запрашальнікі на канцэртную прэм’еру, адмыслова выдадзеныя з гэтай нагоды «маўклівыя кнігі» з выявамі і цытатамі паэтаў ды іншыя падарункі.

Акрамя ўласна музычнай часткі, праект мае адукацыйны складнік.

На восень плануецца правядзенне адкрытых лекцый пра літаратуру 1920-1930-х. У Facebook заснаваныя старонкі кожнага з пісьменнікаў-герояў праекту, на якіх змяшчаюцца іх біяграфіі, фота, вершы, урыўкі з твораў, успаміны пра іх ды іншыя матэрыялы. (Спасылкі на ўсе старонкі)

Тых, хто падтрымае праект «(Не) расстраляная паэзія» чакаюць запрашальнікі на канцэртную прэм’еру, адмыслова выдадзеныя з гэтай нагоды «маўклівыя кнігі» з выявамі і цытатамі паэтаў ды іншыя падарункі.

Падтрымаць праект

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0